Лукашэнка пагражае “без вагання” выкарыстаць ядзерную зброю
18 гадоў таму
Аляксандр Лукашэнка сёння, 13 чэрвеня, распавёў, для чаго яму патрэбная ядзерная зброя, і назваў умовы яе выкарыстання з тэрыторыі Беларусі. Ён падкрэсліў, што гэта не Расея імкнецца размясціць ядзерную зброю ў Беларусі, а ён сам настойліва патрабаваў гэтага ад яе, каб гарантаваць сваю бяспеку.
“Я думаю, наўрад ці камусьці захочацца ваяваць з краінай, якая мае такую зброю. Гэта зброя стрымлівання”, – сказаў ён. Калі ж нікога стрымаць такім чынам не атрымаецца, Лукашэнка паабяцаў “неадкладны” адказ.
“Ніякага вагання не будзе, калі толькі супраць нас будзе агрэсія”, – заявіў Лукашэнка.