Раман Кісляк: Улады Грузіі парушаюць правы чалавека



У пачатку чэрвеня мінулі два месяцы з моманту, як на тэрыторыю Грузіі не пусцілі беларускага актывіста Яўгена Гацака.

Раман Кісляк

Беларускі праваабаронца, намеснік кіраўніка недзяржаўнай грамадзкай арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Раман Кісляк лічыць, што ў Грузіі усё часцей парушаюцца правы чалавека:

– Мы прымаем меры для таго, каб атрымаць інфармацыю пра тое, якая пазіцыя ва ўрада Грузіі наконт беларусаў. Ці жадаюць яны бачыць беларусаў у Грузіі, каб разумець, як далей дзейнічаць. Таксама і медыйна распаўсюджваем інфармацыю пра тое, што Грузінскі ўрад парушае правы чалавека ў дачыненні да беларусаў.

Раман Кісляк канстатуе, што беларускія праваабаронцы будуць спрабваваць вярнуць Грузію у прававое поле:

– Мы будзем дамагацца таго, каб Грузія вярнулася да таго, каб выконваць правы чалавека, каб быць прававой дзяржавай. Мы чакаем, што паводзіны грузінскай дзяржавы адыдуць паслядоўнымі і зразумелымі для беларусаў. Мы дамагаемся, каб былі дакладныя і зразумелыя правілы, каб было зразумела, ці можам мы тут жыць.

Првааабаронца лічыць што 2020 году у Грузіі вымушана апынулася амаль 13 тысяч беларусаў, для большасці з якіх гэтая каўказская краіна стала «другой радзімай».

Беларускае Радыё Рацыя