У Беластоку распавялі пра сістэму падаткаў для прадпрымальнікаў з Беларусі і Ўкраіны
Цэнтр падтрымкі грамадскіх арганізацый у цэнтры Беластоку правёў чарговы дзелавы сняданак для прадпрымальнікаў з Украіны, Беларусі, Грузіі і Польшчы ў межах праекта «Сіла сустрэч – сняданак для прадпрымальнікаў».
Чарговымі гасцямі сталі прадстаўнікі Палаты падатковага адміністравання ў Беластоку. Пра тое, як выбраць сістэму падаткаабкладання і якая з іх найбольш прыдатная для дробнага гандлю, распавёў эксперт Войцех Красоўскі:
– Рэпрэзентую краёвую падаткаваую адміністрацыяю . У залежасці ад гатунку прадпранімальніцтва змяняецца форма яго ападаткавання.
Важнасць сустрэчы прадпрымальнікаў з Беларусі і Ўкраіны з прадстанікамі дзяржаўнага органа падкрэсліла арганізатар сустрэчы Ірыны Капланішвілі:
– Цікавае пытанне, таму што мы доўга размаўлялі, некалькі месяцаў запар, нарэшце яны пагадзіліся прыйсці. Яны першы раз дашлі на грамадскую публічную сустрэчу.
Праект «Сіла сустрэч – сняданак для прадпрымальнікаў» будзе працягваць сустрэчы для мігратаў з Беларусі ды іншых краін. Праект адбываецца пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).
Фота аўтара:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя