ААН: Мы непазбежна будзем сведкамі глабальных харчовых праблем



Узброенае ўварванне Расеі ва Украіну працягваецца чатырыста семдзесят шэсць дзён.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заявіла, што разбурэнне дамбы ў  Новай Кахоўцы на поўдні Украіны акажа велізарны ўплыў на глабальную харчовую бяспеку, прывядзе да росту коштаў на прадукты і можа выклікаць праблемы з пітной вадой для сотняў тысяч людзей.

Марцін Грыфітс (Martin Griffiths), намеснік генеральнага сакратара па гуманітарных пытаннях і каардынатар надзвычайнай дапамогі ААН, сказаў BBC, што ўплыў на харчовую бяспеку можа быць значным.

„Увесь гэты раён, які да Чорнага мора і Крыму, з’яўляецца зернесховішчам не толькі Украіны, але і ўсяго свету, падкрэсліў Грыфітс. — Практычна непазбежна, што мы будзем сведкамі вялізных праблем з уборкай і сяўбой наступнага ўраджаю. Такім чынам, мы ўбачым велізарны ўплыў на глабальную харчовую бяспеку”.

Ён адзначыў, што да 700 тысяч чалавек залежаць ад вадасховішча за дамбай для пітной вады, і без яго людзі будуць падвяргацца рызыцы захворвання. Паводле слоў Грыфітса, разбурэнне грамадзянскай інфраструктуры такога маштабу цалкам супярэчыць міжнароднаму гуманітарнаму праву, у тым ліку Жэнеўскім канвенцыям— сказаў Грыфітс.