14-га чэрвеня 1900 нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі
14 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Шэйпічы Пружанскага раёну нарадзіўся спявак і педагог Міхась Забэйда-Суміцкі.
Большасць жыцця правёў у эміграцыі: спяваў у міланскай оперы „La Scala” і па ўсёй Еўропе на 16 мовах, папулярызаваў беларускі народны спеў.
Пра жыццё ў міграцыі Забэйды-Суміцкага разважае каардынатар праекта „Магістраты культуры” Цімафей Акудовіч:
– Невядома, як склаўся б лёс Забэйды-Суміцкага, калі б ён застаўся ў Беларусі. Ці змог бы ён зрабіць такую сур’ёзную кар’еру. Ёсць такі момант, эміграцыя стварае вялікія цяжкасці, яна кідае выклікі, але яна часам дазваляе атрымаць больш магчымасцяў. Забэйда-Суміцкі ў Кітаі знайшоў выдатнага выкладчыка, які дапамог яму. Гэта быў шлях да міланскай оперы. Вырас у Заходняй Беларусі, таму Польшча была для яго зразумелай і не чужая. Гэта не час ягонай кар’еры, ён у Польшчу прыехаў ужо знакамітым. Працаваў у Варшаве на радыё – гэта месца яго кар’еры. Ён называў сябе ўсюды беларусам.
Памёр Міхась Забэйда-Суміцкі ў Празе. Пахаваны на пражскіх Ольшанскіх могілках побач з Пётрам Крэчэўскім і Васілём Захаркам — прэзідэнтамі Беларускай Народнай Рэспублікі. На магіле спевака ўсталяваны помнік з надпісам на чэшскай і беларускай мовах.
Беларускае Радыё Рацыя