У Беларусі працягваецца засуха, Мінпрыроды аб’явіла экстраную акцыю



На большай частцы Беларусі засушлівае надвор’е. Дажджы, якія праходзяць у асноўным на поўдні, толькі крыху змякчылі сітуацыю.

Як паведамляе Белгідрамет, у большасці раёнаў Беларусі пад збожжавымі культурамі запасы вільгаці застаюцца нізкімі. Паводле звестак асобных метэастанцый, глебавая засуха дасягнула крытэрыю небяспечнай агра-метэаралагічнай з’явы. На лёгкіх глебах і на ўзвышаных участках збожжавыя культуры жаўцеюць, скручваюцца і засыхаюць.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі аб’явіла экстраную акцыю. Яно заклікае паліваць маладыя дрэвы і кусты па ўсёй краіне, каб яны не загінулі ад засухі. Ведамства публікуе рэкамендацыі, як правільна гэта рабіць.