ІІ Фэстываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ працягваецца!



18 чэрвеня 2023 (нядзеля) сустракаемся ў Цясным каля Супрасьля.
З 17:00 на пляцоўцы ля вясковай сьвятліцы (ul. Zielona,3) на супольнай бяседзе зайграем з SONCAHRAJEMНа супольнай бяседзе зайграюць і засьпяваюць:
– „Журавінкі”
– „Жэмэрва”
– „Беларускі цуд” (Літва)
– Капэля „Колісьнія” (Беларусь)
Таксама нас чакае:
„Сьпеўны сход”, які правядзе Сяржук Доўгушаў,
майстар-клясы традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.
24 чэрвеня 2023 г. (субота) супольна будзем сьвяткаваць Купальле!
Нас чакае вогнішча, вянкі, радасьць, лета ды фінал Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ на пляжы ў Бандарох!
Ужо з 16:00 нас чакаюць майстар-клясы:
– купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай
– традыцыйныя крайкі зь Ірынай Мазюк
– падляскі абрадны ручнік з Алінай Дэмбоўскай
– выцінанка
– традыцыйныя інструмэнты (дуда, ліра ды іншыя)
– майстар-клясы беларускіх традыцыйных танцаў
– супольна запляцём вянкі і развучым купальскія песьні.А на Кірмашы Творцаў купіце файныя традыцыйныя рамесьніцкія вырабы ды паласуецеся прысмакамі ад мясцовых гаспадынь да традыцыйнага купальскага „крупніка” – пітнога мёду з дадаткамі спэцыяў, атуленага крыштальным і моцным дарам пушчы 😉Наеўшыся, прыбраўшыся і падмацаваўшыся пушчанскім напоем рушым у супольныя танцы і сьпевы!
У Вялікім Фінале прымуць удзел:
– Сьпеўны гурт з Дубіч Царкоўных
– „Чырвоныя Шпількі”
– „Журавінкі”
– ZHRAJA
– Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
– Сьпеўны гурт з Дабрывады
– „Беларускі цуд” (Літва)
– Капэля „Колісьнія” (Беларусь)
– Miareža (Беларусь)
– Hajda Banda / Гайда банда✔✔✔ Апрача танцаў і сьпеваў нас чакаюць традыцыйны купальскі карагод і сьпевы ля вогнішча!
Можна таксама ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу. Падрабязьней на сайце tutaka.org, профілях у сацыяльных сетках Фонду ды падзеі на Facebook.
Граем з SONCAHRAJEM разам!
На ўсе мерапрыемствы бярыце з сабою кошыкі для супольнай бяседы!
Уваход на фэстываль бясплатны!
SONCAHRAJ – гэта даніна памяці мінулым пакаленьням, але і натхненьне для сучаснасьці. Запрашаем!
Арганізатар: Фонд TUTAKA
Галоўны партнэр: Гміна Міхалова
Партнэры: Гмінны Асяродак Культуры, Спорту і Адпачынку ў Дубічах Царкоўных, Цэнтр Культуры і Адпачынку ў Супрасьлі, Гмінны асяродак культуры ў Міхалове, Цэнтр Лякальнага Прадукту – Саколе, Infinity Group, Беластоцкі лялечны тэатр.
Суфінансаваньне задачы ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў рамках праекту “Сьпеўны сход”.
Фэстываль суфінансуецца Амбасадай Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве
⚪️ Медыя-партнёры: KulturaLudowa.pl, Pismo Folkowe, Polskie Radio Białystok, TVP Białystok, , Gazeta Współczesna, Kurier Poranny, Radio Akadera, Gazeta Wyborcza, TV Podlasie, TVK Hajnówka, Тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва”, Беларускае Радыё Рацыя, TV Белсат, Грамадзка-культурніцкая кампанія „Будзьма беларусамі”, партал „MostMedia.io”