Музей Памяці Сібіры прадставіў летнюю праграму для наведвальнікаў



Падчас інфармацыйнай сустрэчы ў Музеі Памяці Сібіры прадставілі дэталі адукацыйнай праграмы, падрыхтаванай да летніх канікул 2023 года.

Кажа  кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў Музея Памяці Сібіры Пётр Паплаўскі:

-Мы прымаем на канікулах перадусім арганізаваныя групы. Падрыхтавана серыя ўнікальных варштатаў, якія для груп даступныя з аўторка да пятніцы, чатыры разы ў дзень. Заняткі будуць праходзіць не толькі ў залах для варштатаў, але і часткова ў экспазіцыйнай зале. Гэта выдатная магчымасць за кошт аднаго білету, а цана яго толькі 10 злотых з асобы, скарыстацца з варштатаў і паглядзець пастаянную выставу і даведацца штосьці новае пра гісторыю Сібіры.

Акрамя гэтага цэлы чэрвень у Музеі будуць праходзіць адмысловыя адукацыйныя майстэрні для моладзі «Ад дэпартацыі да знішчэньня – лёс габрэяў на Беласточчыне пад дзьвюма акупацыямі». Уваход бясплатны пасля пацверджання браніравання.

Рэгістрацыя на ўсе мерапрымствы на [email protected].

Колькасць груп абмежаваная.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя