Валерый Кавалеўскі ў Кіеве правёў сустрэчу з Міхаілам Падалякам



Валерый Кавалеўскі ў Кіеве сустрэўся з Міхаілам Падалякам. Пра афіцыйны візіт ў Адміністрацыю прэзідэнта Украіны паведаміў у сацсетках сам прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай.

Падтрымка Украінай Ціханоўскай і сілаў дэмакратычнага пераўтварэння Беларусі мае вырашальнае значэнне для нашых намаганняў па аднаўленні свабоды і барацьбы з незаконным расійскім умяшаннем, якое падрывае незалежнасць Беларусі”,заявіў Кавалеўскі.

Раней Кавалеўскі заяўляў пра пацяпленне ў адносінах паміж афіцыйным Кіевам і прадстаўнікамі Офіса Ціханоўскай: „Мы бачылі добрыя пасылы з боку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ад некаторых іншых афіцыйных прадстаўнікоў Украіны”, – адзначыў Кавалеўскі.