Яўген Магда: Без унутраных рухаў у Беларусі нават пасля перамогі Украіны ў вайне – нічога не будзе
Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла анлайн-сустрэчу з палітолагам, дырэктарам украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
Украінскі эксперт падкрэсліў важнасць зрынання рэжыму Лукашэнкі ўнутранымі сіламі:
– Пытанне змены ўлады ў Беларусі залежыць ад расейска-ўкраінскай вайны. Як толькі Крамлю будзе не да Беларусі, там пачнуцца пэўныя працэсы цікавыя. Гэтыя працэсы не звязаныя з палком Каліноўскага, да байцоў якога асабіста я адчуваю павагу. Я лічу, што яны вельмі шмат робяць перадусім для Украіны. Я думаю, што без унутраных рухаў усярэдзіне самой Беларусі нічога не будзе. Я не веру, што сотні тысяч людзей, якія выходзілі пад бел-чырвона-белым сцягам усе выехалі.
Па словах палітолага Яўгена Магды, любая інтэрвенцыя на тэрыторыі-краіны суседкі Украіны аслабіць яе пазіцыі ў святле міжнароднага права. Гэтага афіцыйныя ўкраінскія ўлады будуць пазбягаць у любым выпадку.
Беларускае Радыё Рацыя