Завяршаецца рэстаўрацыя гарадзенскай кірхі



Рэстаўрацыя гарадзенскай кірхі завершыцца ў чэрвені 2015 года.

kirha2

Працы з пераменным  поспехам цягнуцца ўжо больш за тры гады. Будынак канца 18 стагоддзя  апошні раз рэстаўравалі ў 1912 годзе.  Увесь мінулы год храм прастаяў без тынкоўкі, бо на працяг яго рэстаўрацыі не ставала грашовых сродкаў. Пра сёлетнія працы распавядае пастар гарадзенскай лютэранскай грамады Уладзімір Татарнікаў:

– Завяршаецца рэстаўрацыя адзінай дзеючай лютэранскай царквы Беларусі. Пры падтрымцы прадпрыемстваў горада, прыватнага бізнесу ды ўладаў мы змаглі зрабіць гэты рамонт. Дзесьці да чэрвеня працы па рэстаўрацыі фасада будуць цалкам завершаныя, з’явяцца шпілі і агароджа.

Каб дапамагчы ў рэстаўрацыі Гарадзенскай кірхі, у ёй   ладзіліся дабрачынныя канцэрты, на якія агулам завітала больш за тысячу жыхароў Гародні.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня