Спявачка Кецеван: Важна рабіць штосьці разам
18 гадоў таму
Спявачка Кецеван выступіла на імпрэзе „Яднайся”, што адбылася ў Варшаве ў Беларускім моладзевым хабе. Артыстка зазначыла важнасць такой падзеі.
– Увогуле, калі збіраюцца ў Беларусі і адзін з другім размаўляюць, штосьці прыдумляюць, то гэта тое, што нам патрэбна, асабліва знаходзячыся па ўсім свеце. Вельмі важнае мерапрыемства, каб бачыць адзін аднаго, рабіць штосьці добрае разам.
РР: Ці ёсць гэтае яднанне сярод музычнай супольнасці?
– Зараз мы над гэтым працуем клёвай групай людзей. Засябраваліся ў Варшаве, знайшліся. Раней мы адзін аднаго амаль не ведалі і вось музыкі зараз робяць суполку для музыкаў.
Акрамя таго, Кецеван выступіла ў Гданьску разам з гуртом „Дом сувязі”.
Беларускае Радыё Рацыя