„Кожная сустрэча – гэта яшчэ адзін крок да аб’яднання” (абноўлена)



14 чэрвеня ў Варшаве прайшла імпрэза для беларусаў і беларусак «Яднайся». Яе мэта – аб´яднанне беларусаў у эміграцыі, наладжванне кантактаў з кіраўніцтвам дэмакратычнага руху ў замежжы.

Сярод некалькіх платформ імпрэзы для беларусак і беларусаў Варшавы «Яднайся» найбольшую зацікаўленасць прысутных выклікала платформа “Грамадзянская супольнасць і палітыка”. Прадстаўнік Каардынацыйнай Рады Віталь Рымашэўскі прапанаваў грамадзянскай супольнасці узмацніць актыўнасць, кажа Віталь Рымашэўскі:

-Не мусіць быць такога, што добры цар прыйдзе і скажа, давайце мы з вамі параімся. Давайце я штосьці вам скажу і паслухаю вас. Таму што я добры чыноўнік у адрозненне ад чыноўніка лукашэнкаўскага, каторы дрэнны.

Падчас дыскусіі,  якую распачалі  прадстаўнікамі Каардынацыйнай Рады, Пераходнага Кабінета, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, у прысутных з зале паступілі даволі вострыя крытычныя заўвагі, як у бежанца з Беластока:

-Калі Каардынацыйная Рада пазіцыянуе сябе як парламент, парламент у любой цывілізаванай краіне звяртаецца да людзей, каб спытацца ў іх пра іхныя патрэбы. І тады іх рэалізоўваць. Гэта легітымізуе парламент.

 Доўжылася мерапрыемства практычна цэлы дзень. У ім прынялі ўдзел шмат ініцыятыў і шмат людзей. Прысутнічала лідарка дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская з Пераходным  Кабінетам і Кардынацыйнай  Радай. Адносіны да пачутага і ўбачанага аказаліся рознымі. Кажуць людзі:

-Вельмі добрае ўражанне, таму што кожная сустрэча – гэта яшчэ адзін крок да аб’яднання, ды высвятлення нашых мэтаў.

-Падымаліся пытанні цікавыя, прымушалі задумацца над тым, што можна зрабіць.

-Нічога дакладнага, як заўсёды, адна вада. Напэўна, беларусы, якія ў Беларусі, патрэбны толькі тым людзям, якія іх ведаюць.

-Фактычна абмяркоўвалі людзі, якія з адной групы паміж сабой. У дыскусіі павінна удзельнічаць зала.

Імпрэза была вельмі насычанай. Пасля дыскусіі грамадзянская супольнасць і палітыка кіраўнік НАУ Павел Латушка закрыў мерапрыемства, распавёўшы прысутным пра працу па пытанні давядзення справы Лукашэнка да суда ў Гаазе. Завяршылася імпрэза канцэртам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым сайце:

Беларускае Радыё Рацыя