Засуха на Падляшшы: гарачае лета патрабуе ўвагі насельнікаў
У Польшчы засуха: у першую чаргу церпяць сельскагаспадарчыя землі.
Сітуацыю з засухай на Падляшшы каментуе дзяжурны сіноптык Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі Павел Станішэўскі:
-У паўночнай частцы Польшчы, у тым ліку і ў Падляшскім ваяводстве, цягам месяца ападкаў не было ўвогуле. На Падляшшы ападпкаў увогуле было вельмі мала. Пагроза пажараў у лясах і на палях вельмі высокая.
Праектны менеджар Цэнтра падтрымкі няўрадавых арганізацый Пётр Знанецкі заклікаў жыхароў Беластока актыўнічаць у справе супрацьдзеяння спёцы і зменам клімату ды акрэсліў, якія праекты ў Беластоку могуць быць падтрыманы Цэнтрам фінансава:
-Размова пра тое, як супрацьдзейнічаць наступствам засухі – гэта закладанне кветкавых лугоў і некашэнне травы вельмі нізка. Справы адукацыйныя, напрыклад, тлумачыць, як у сябе ў садах ашчадна выкарыстоўваць дажджавую ваду, якая сцякае з даху. Не браць у склепах пластыкавыя торбы, а мець свае, ухіленне ад карыстання аўтамабільным транспартам.
Паводле сіноптыкаў, лета на Падляшшы чакаецца гарачае, з перавышэннем нормаў штогадовых назіранняў і з малой колькасцю ападкаў.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя