Польшча анансавала новыя санкцыі супраць беларускіх перавозчыкаў
Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік заклікаў увесці санкцыі супраць зарэгістраваных у Польшчы беларускіх транспартных кампаній. Раней Польшча абмежавала ўезд у краіну для беларускіх і расейскіх грузавікоў.
Як заявіў ў польскім Сойме кіраўнік МУС Польшчы Мацей Вонсік, цяпер польскія службы праводзяць інтэнсіўныя праверкі ў дачыненьні да зарэгістраваных у Польшчы беларускіх транспартных кампаній. Па словах міністра, іх варта як найхутчэй ўключыць у санкцыйны спіс.
У спіс уносяць тых, хто непасрэдна або ўскосна падтрымлівае расейскую агрэсію ва Ўкраіне, парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў Беларусі і Расеі. Тым, хто трапіў пад санкцыі, у прыватнасці, замарозяць рахункі і забароняць уезд у Польшчу. Неўзабаве санкцыі супраць грузаперавозчыкаў яшчэ больш узмоцняцца, паабяцаў Мацей Вонсік. «Цяпер набудуць сілу еўрапейскія санкцыі, і мы ўвядзем іх урадавым актам, які ўжо ўнесены ў Сойм разам з папраўкай, — каб цалкам закрыць магчымасьць расейскіх і беларускіх грузаперавозак па ўсім Еўразвязе. Гэта будзе вельмі важны эканамічны крок, які, вядома ж, узмоцніць нашы грузаперавозкі», — падкрэсліў кіраўнік МУС Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя