Аляксей Аўчыннікаў: Украіна пасля падрыву Кахоўскай ГЭС вельмі забруджана
Дзесяць дзён мінула з падрыву на Кахоўскай ГЭС.

Беларускі эксперт-эколаг Аляксей Аўчыннікаў распавядае пра тыя наступствы, якія ўжо зараз мае Украіна:
– Прыродаахоўныя тэрыторыі, якія знаходзіліся ў тым раёне, вельмі значна пацярпелі. Гэта было месца гнездавання птушак, яны вялікія калонія там утваралі. Зараз гэтых калоній амаль што не існуе. Запаведнік і Нацыянальны парк, які там знаходзіліся, яны амаль што зніклі.
Эколаг упэўнены, што затапленне Херсона мае таксама вялікія экалагічныя наступствы:
– Затапленне такога вялікага горада як Херсон і яго прыгарадаў паўплывала на экалогію рэгіёна. То-бок там высокі адсотак забруджання. Я думаю, што на поўдні Украіны ўсе пляжы будуць зачыненыя. З улікам вайны яны былі зачыненыя, а зараз яны будуць зачыненыя з улікам забруджвання.
На думку эксперта, далейшыя наступствы для экалогіі Украіны свет пабачыць ужо цягам наступнага тыдня.
Беларускае Радыё Рацыя
