У Бельску-Падляшскім адбыліся школьныя спаборніцтвы ў гонар Яўгена Бэдэнічука



У Бельску-Падляшскім прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод школьнікаў. Мерапрыемства было зладжана ў гонар выбітнага спартоўцы, удзельніка Алімпійскіх гульняў Яўгена Бэдэнічука.

Андрэй Сцепанюк, дырэктар II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання, распавёў пра спартовы дзень:

– Сёння пачынаецца нейкая новая гісторыя, думаю, што гэты мемарыял будзе адбывацца штогод. І да таго ж не толькі для вучняў пачатковых школаў, але я перакананы, што ў наступным годзе ўключацца таксама і звышпачатковыя школы. Вельмі добра, каб успомніць Яўгена Бэдэнічука. А для маладых людзей, як бачыце, добра пагуляць, атрымаць медалі, некаторыя атрымаюць узнагароды.

Падчас спабоніцтваў у школьнікаў з’явілася магчымасць паспрабаваць свае сілы ў забегах на розныя дыстанцыі, скачка́х, кіданні ядра, а таксама ў эстафетах.

Беларускае Радыё Рацыя