Гайнаўскі фонд «Яны гэта Мы» арганізуе гаражныя распрадажы
Прапагандаванне беларускай культуры і традыцыі, а таксама экалогіі – гэта галоўныя напрамкі звыш дзесяцігадовай дзейнасці Гайнаўскага Фонду «Яны гэта Мы».
Фестывалі Пісанкі і Казак, Беларускія вечары ці Экарэвалюцыі – гэта толькі некаторыя з праектаў, якія ўжо запісаліся на культурніцкай прасторы Падляшша. У бліжэйшую нядзелю, 18 чэрвеня, жыхары Гайнаўкі змогуць паудзельнічаць у гаражнай распрадажы, ладжанай у рамках праекту «Экарэвалюцыі». Пра ідэю акцыі кажа старшыня Фонду «Яны гэта Мы» – Наталля Герасімюк.
– У гэтым годзе мы пастараліся зрабіць яе яшчэ перад заканчэннем навучальнага году, каб дзеці маглі і таксама памяняцца падручнікамі, цацкамі, рэчамі. А таксама і для дарослых, яны маюць магчымасць збыць з хаты тое, што ім ужо не патрэбна, але што можа прыдасца іншым.
Поўнасцю размову слухайце тут:
Гаражны распродаж, які Фонд «Яны гэта Мы» ладзіць у рамках праекту «Экарэвалюцыі», адбудзецца ўжо заўтра (18 чэрвеня) з 11-тай гадзіны на Гарадскім базары ў Гайнаўцы.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток