Энтані Блінкен прыбыў з візітам у Кітай
Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Амерыкі прыбыў у Пекін у нядзелю з афіцыйным візітам. Блінкен стаў першым высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам, які наведаў Кітай за апошнія пяць гадоў.
Энтані Блінкена сустрэў міністар замежных спраў Кітаю Цынь Ган, паведамляе Reuters. У праграме візіту — сустрэчы з высокапастаўленымі кітайскімі чыноўнікамі ў сферы знешняй палітыкі. Ці будзе сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, дасюль невядома.
Прыезд амерыканскага высокапастаўленага чыноўніка мае на мэце вярнуць адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем у канструктыўнае рэчышча пасьля месяцаў напружанасці з прычыны кітайскага паветранага шара-шпіёна, які праляцеў над ЗША, зазначае тэлеканал CNN.
Візіт таксама можа падрыхтаваць глебу для сустрэч Сі і Байдэна на шматбаковых самітах у гэтым годзе. Раней прэзідэнт ЗША заяўляў, што хацеў бы сустрэцца з лідарам Кітая ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў.