Аліна Коўшык: Нам дзяржава не патрэбная для аб’яднання
„Пасля 2020 года беларусы паказалі: нам дзяржава не патрэбная для аб’яднання”.
Такое меркаванне выказала прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык, якая прыняла ўдзел у імпрэзе „Яднайся!” у дыскусіі ў „Беларуская грамадзянская супольнасць і палітыка”.
– Вельмі часта грамадзянскія ініцыятывы ці арганізацыі бралі на сябе функцыю дзяржавы, асабліва ў розных дапаможных сферах, дзе дзяржава проста не працавала. Тады руку выцягваў грамадскі сектар, грамадскія арганізацыі. Гэта было вельмі адчувальна, асабліва ў такіх балючых момантах і ў балючых сітуацыях.
Імпрэза „Яднайся!” адбылася ў Беларускім моладзевым хабе. Падчас яе адбыліся палітычна-грамадскія дыскусіі, кірмаш ад арганізацый і аб’яднанняў, а таксама музычныя выступы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя