Вікторыя Таболіч пра „Кадравы рэзерв”



Пад патранажам Руху „За свабоду” і Аб’яднанага пераходнага кабінета дзейнічае анлайн-платформа „Кадравы рэзерв”. Платформа рыхтуе кіраўнічыя кадры для дэмакратычнай Беларусі.

Кожны можа запісацца, пытанні бяспекі на высокім узроўні, кажа сябра Руху „За свабоду” Вікторыя Таболіч:

– Мы закончылі толькі першы пілотны праект, у якім удзельнічала каля 200 чалавек. Мы прайшлі адукацыйны курс, у нас быў, ужо далей мы плануем рабіць стажыроўкі. Далей мы плануем рабіць стажыроўкі ў краінах Еўразвязу, у розных міністэрствах, мэрыях, у залежнасці ад таго, якая ў вас спецыялізацыя.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Паводле Вікторыі Таболіч, гэты праект вельмі важны для будучай Беларусі. Да змены ўлады апазіцыя павінна прыйсці падрыхтаванай.

Беларускае Радыё Рацыя