Паміж Расеяй і Украінай ідзе вайна беспілотнікаў нечуванага маштабу



З пачаткам расейскага ўварвання ва Украіну абодва бакі кожны дзень выкарыстоўваюць некалькі сотняў беспілотнікаў, піша Le Monde.

Французскае выданне, спасылаючыся на справаздачу, якая была апублікаваная Каралеўскім аб’яднаным інстытутам абаронных даследаванняў (RUSI), адзначае, што ўкраінцы на полі бою штодня губляюць каля 300 беспілотнікаў, ці больш за 10 тысяч у месяц.

Le Monde для параўнання прыводзіць звесткі аб тым, што французская армія сёння мае трохі больш за тры тысячы беспілотнікаў усіх мадэляў.
«ваенны канфлікт ва Украіне дэманструе выключны ўзровень выкарыстання беспілотнікаў, прычым самых розных мадэляў».

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што калі ў пачатку канфлікту найбольш выкарыстоўваліся такія буйнамаштабныя тактычныя беспілотнікі, як Bayraktar TB2, якія ўкраінскі бок накіроўваў для атак на расейскія бранятанкавыя калоны, то цяпер украінскае неба ў асноўным занята больш дробнымі беспілотнікамі, часцей за ўсе грамадзянскага прызначэння.

Найбольш даступныя ў вялікай колькасці – танныя (менш за 1000 еўра) кітайскія дроны. Абодва бакі іх выкарыстоўваюць для назірання за полем бою, а таксама для накіравання сваіх войскаў ці карэкціроўкі артылерыйскага агню.