«Кельцэ» Арцёма Каралька прайграў фінал гандбольнай Лігі чэмпіёнаў
Польскі клуб «Кельцэ», за які выступае беларус Арцём Каралёк, прайграў у дадатковы час фінал Лігі чэмпіёнаў па гандболе нямецкаму «Магдэбургу» з лікам 29:30. «Кельцэ» вёў пасля першага тайма 15:13, у другім тайме нават адарваўся на тры мячы. Але «Магдэбург» здолеў зраўняць лік, а потым вырваць перамогу ў дадатковы час. Беларускі лінейны польскага клуба закінуў тры мячы. Год таму «Кельцэ» таксама прайграў фінал Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы па пенальці «Барселоне».
Падчас фіналу памёр польскі журналіст Павел Котвіц. Яму стала кепска. З-за гэтага матч перапыняўся на 15 хвілін.
Футбалісты Іспаніі ўпершыню выйгралі Лігу нацый
Футбалісты зборнай Іспаніі сталі пераможцамі трэцяга сезона Лігі нацый УЕФА. У вырашальным паядынку за першае месца іспанцы адолелі каманду Харватыі ў серыі пасляматчавых пенальці. Асноўны і дадатковы час завяршыўся ўнічыю 0:0, а пенальці лепш прабілі іспанскія футбалісты – 5:4. У гульні за трэцяе месца зборная Італіі выйграла ў каманды Нідэрландаў 3:2. Зборная Беларусі ў гэтым сезоне Лігі Нацый выступіла няўдала, заняўшы 4-е месца ў групе 3 лігі С, прапусціўшы наперад каманды Казахстана, Азербайджана і Славакіі.
Ігар Кавалевіч: «У гэтым годзе «Нёман» сталі крыху лепш судзіць арбітры»
Галоўны трэнер «Нёман» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем пра ўдалы старт каманды ў чэмпіянаце Беларусі. Пасля 12 тураў каманда займае другое месца.
– Многія фактары зрасліся разам. Да нас нарэшце павярнуўся поспех. А таксама сёлета нас сталі крыху лепш судзіць арбітры. Не ведаю, з чым гэта звязана. Зрабілі высновы, зыходзячы з вынікаў мінулага года, дзе мы многія матчы выйгравалі і беглі наперад, але маглі згуляць больш прагматычна ў абароне. Цяпер прыкметна ўзмацнілася брамавая пазіцыя. Вельмі добра здзівілі Косця Рудзянок і Максім Бялоў. Гэта тое, чаго не хапала нам летась, – сказаў Кавалевіч у эфіры праграмы «Итоги недели».
Ферстапен выйграў Гран-пры Канады-2023
Прайшла гонка «Формулы-1» Гран-Пры Канады-2023. Перамогу на аўтадроме імя Жыля Вільнёва ў Манрэале святкаваў пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен. Ён апярэдзіў Фернанда Алонса з «Астан Марцін» і Льюіса Хэмілтана з «Мэрсэдэса».
Азаранка сустрэнецца з Сасновіч на турніры ў Берліне
У Берліне сёння стартуе турнір WTA 500. У першым раўндзе сустрэнуцца беларускі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. Акрамя таго, на турніры згуляе Арына Сабаленка, якая пакуль сваю суперніцу не даведалася. Прызавы фонд складзе 780 тысяч даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя
