Дзяніс Кучынскі: Без вырашэння крызісу ў Беларусі немагчыма вырашыць крызіс у рэгіёне
Дзяніс Кучынскі -дарадца лідара дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі лічыць работу Святланы на знешнім напрамку станоўчай.
Такі палітычны інструмент, як напрыклад, санкцыі, не разлічаны на імгненны вынік. Трэба зазначыць беспрэцэдэнтную дамову аб дапамозе ў тры мільярды адразу пасля прыходу дэмсілаў да ўлады. Ніхто з офісу Ціханоўскай не забывае пра палітвязняў. Святлана ўсё робіць для таго, каб Беларусь не сыходзіла з павесткі дня пасля пачатку вайны з Украінай, – кажа Дзяніс Кучынскі:
– Пасля пачатку вайны ва Украіне Беларусь адышла на другі, на трэці шэраг. Мы спрабуем вярнуць увагу, паказаць, што без вырашэння крызісу ў Беларусі, без вызвалення палітвязняў, без правядзення новых справядлівых выбараў немагчыма вырашыць крызіс у рэгіёне. У тым ліку і ва Украіне. Нават калі Украіна адновіць свае межы на момант 1991 году, а Беларусь будзе заставацца недэмакратычнай, гэта будзе мець сталую пагрозу.
Паводле Дзяніса Кучынскага, перамога над непрадказальнымі і жорсткімі ворагамі – Пуціным і Лукашэнка – будзе залежаць ад усіх нас.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя