Ціханоўская выказалася на тэму вызвалення Беларусі ваенным шляхам
Для вызвалення Беларусі ваенным шляхам аднаго толькі палка Каліноўскага будзе недастаткова, і, магчыма, давядзецца звярнуцца па дапамогу да Уладзіміра Зяленскага.
Пра гэта лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заявіла ў інтэрв’ю ўкраінскай журналістцы, вядучай праграмы “Права на ўладу” Наталлі Масейчук.
“Што тычыцца дзеянняў па вызваленні Беларусі, то аднаго палка Каліноўскага будзе недастаткова – неабходна „магутная падтрымка ўнутры краіны”, у першую чаргу з боку беларускага войска”, – заявіла Ціханоўская. Яна таксама заклікала саміх беларусаў быць гатовымі праявіць актыўнасць і ў вырашальны момант падтрымаць добраахвотнікаў — “каб не сядзелі і не чакалі ля мора пагоды”.
“Вядома, патрэбна будзе ў той самы момант міжнародная падтрымка і падтрымка Украіны”, – дадала Ціханоўская.
Беларускае Радыё Рацыя