Праваабаронцы паведамілі, колькі мігрантаў загінула на мяжы Беларусі і ЕЗ
Праваабаронцы арганізацыі Human Constanta манітораць памежны крызіс у Беларусі з 2021 года. Самая свежая справаздача экспертаў расказвае пра справы транзітных уцекачоў па стане на 2022 год.
Human Constanta звяртае ўвагу на праблему знікнення і смерцяў людзей на мяжы. Атрымаць дакладныя дадзеныя пра гэта няпроста: эксперты збіраюць інфармацыю ад беларускага ДПК (Дзяржаўнага памежнага камітэта) і ад памежнікаў суседніх краін, але сумясціць яе ў адзінае цэлае складана.
Некаторыя лічбы. На канец 2022 года ДПК казаў пра 17 целаў, знойдзеных у беларускім памежжы, па стане на 7 чэрвеня да іх дадалося яшчэ 16 целаў. Праваабаронцы дапускаюць, што загінулых яшчэ больш. Таксама па інфармацыі Human Constanta, летась беларускія памежнікі працягвалі падштурхоўваць людзей да нелегальнага пераходу мяжы ці адкрыта прымушалі гэта рабіць.
Беларускае Радыё Рацыя