Аштрафавалі „Гонар універсітэта”



Суддзя суда Полацкага раёна Яніна Марцулевіч прызначыла 1110 рублёў штрафу выкладчыцы Полацкага дзяржуніверсітэта Ганне Нанос за распаўсюд нібыта „экстрэмісцкіх матэрыялаў” у сацыяльных сетках.

У 2020 годзе выкладчыца была занесена на Дошку гонару ў раздзеле „Гонар універсітэта”.

Інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, выявілі супрацоўнікі Полацкага РАУС, піша ПЦ Вясна.