Павел Акалот: У паўстанні 1863 года беларусы змагаліся нараўне з палякамі
У Гістарычным музеі ў Беластоку адкрылася выставы „Супраціў 1863”.
Сустваральнік і супрацоўнік Гістарычнага музею Павел Акалот запэўніў у тым, што музей гатовы да супрацы з беларускім рэканструктарскім рухам Беластока і падкрэсліў ролю беларусаў у паўстанні 1863 года:
– Музей адкрыты на такога кшталту ініцыятывы, мы супрацоўнічаем з рэканструктарскімі групамі. Гэта патэнцыял, які магчыма калісьці выкарыстаем. Паўстанне павінна было падняць тры народы Польшчы, Літвы і Беларусі – чаго сімвалам з’яляецца гэты герб. Паўстанцы паходзілі з гэтых рэгіёнаў і супольна змагаліся, каб перамагчы царскую Расею.
Выставы „Супраціў 1863” прымеркавана да 160-годдзя Студзеньскага паўстання. На ёй можна пабачыць элементы ўніформы, зброю, упрыгожванні, медалі, унікальны вымпел, а таксама атрымаць паўстанцкі значак на памяць. Выстава будзе працаваць да канца 2023 года.
Беларускае Радыё Рацыя