Андрэй Саннікаў: Лукашэнка настолькі напалоханы, што яму патрэбна пацверджанне, што ён кантралюе сітуацыю
2020 год – самая яскравая старонка ў сучаснай гісторыі Беларусі. Таму што пасля гэтага казаць пра падтрымку Лукашэнкі проста не выпадае.
Такое меркаванне выказаў беларускі палітык Андрэй Саннікаў:
-Мы паказалі, што існуе нацыя. Паказалі, што існуюць грамадзяне Беларусі – сапраўдныя грамадзяне. Паказалі, што існуюць нашы сімвалы, тое, што бел-чырвона-белы сцяг будзе афіцыйным сцягам Беларусі, проста ніякіх сумневаў няма. Паказалі, што людзі гатовыя рызыкаваць, і паказалі, што ўлада ў Беларусі ўтрымліваецца толькі праз гвалт. Толькі. Тое, што ён зараз патрабуе арыштаў кожны дзень, і тое, што яны адбываюцца, – гэта страх.
“Лукашэнка настолькі цяпер напалоханы, што яму патрэбнае пацверджанне, што ён кантралюе сітуацыю”, – патлумачыў Андрэй Саннікаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя