Андрусь Такінданг сваім выступам завяршыў другі сезон курсаў “Мова Нанова” ў Беластоку
У Беластоку завяршыўся другі сезон курсаў „Мова Нанова”. Традыцыйна Марыя Грыц правяла практычную моўную частку. Кацярына Ваданосава завяршыла свой цыкл аповядаў цікавостак з біяграфіі народнага паэта Янкі Купалы.
А завяршыў апошні занятак у гэтым сезоне сваім выступам – знакаміты музыка Андрусь Такінданг:
-Уражанне ад занятакаў менавіта самыя лепшыя. Бо бачна, што гэтыя заняткі запатрабаваныя. Вельмі вам пашанцавала з вядоўцамі, сапраўды, прафесійныя, харызматычныя. Іх цікава слухаць было. Я, як удзельнік, як вучань, знаходзіўся і атрымліваў задавальненне. Шмат новай інфармацыі даведаўся.
Адзін з арганізатараў курсаў „Мова Нанова” ў Беластоку Ігар Палынскі адзначыў, што праца хоць і складаная, але вельмі натхняльная:
-Некаторыя рэчы даваліся вельмі нялёгка нам у гэтым сезоне, але мы, калі бачым людзей, якія прыходзяць, якія кайфуюць ад таго, што адбываецца на занятках, мы кожны раз самі выходзім з заняткаў з вачыма, якія гараць. Мы ўжо думаем нагарача, што мы зробім наступны раз. Каго запросім, што зладзім. І для нас кожны раз – гэта выклік, напэўна.
Курсы „Мова Нанова” з’явіліся ў Беластоку ў сакавіку 2022 года і ладзяцца беларускай дыяспарай. Арганізатары абяцаюць у верасні пачатак трэцяга іх сезону.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя