„Нёман” сустрэнецца з „Вадуцам” у 1-м кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый



Прайшло лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый, у якім ад Беларусі прымуць удзел менскае «Дынама» і гарадзенскі «Нёман».

«Нёман» сустрэнецца з «Вадуцам» з Ліхтэнштэйна. Менскае «Дынама» згуляе супраць «Жалезнічара» з Боснім і Герцагавіны. Матчы першага раунда адбору пройдуць 13 і 20 ліпеня.Таксама прайшло лёсаванне першага раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Супернікам барысаўскага БАТЭ будзе албанскі «Партызан». Матчы пройдуць 11-12 і 18-19 ліпеня. Раней меркавалася, што ў Лізе чэмпіёнаў Беларусь прадставіць салігорскі «Шахцёр», але з-за дамоўных матчаў у клуба забралі чэмпіёнства і не пусцілі ў еўракубкі.

Жырэс звольнены з пасады галоўнага трэнера зборнай Косава пасля паразы ад Беларусі

Як паведамляе федэрацыя футбола Косава, Ален Жырэс звольнены з пасады галоўнага трэнера зборнай Косава. Нагадаем, што ўчора касавары саступілі зборнай Беларусі з лікам 2:1 у матчы кваліфікацыі да Еўра-2024. Жырэс кіраваў зборнай Косава з 2022 года. За гэты час каманда пад яго кіраўніцтвам згуляла 10 матчаў, у якіх святкавала 3 перамогі. Пасля паразы ад беларусаў зборная Косава працягнула серыю матчаў без перамог да 6 матчаў запар, у якіх было пяць нічыіх.

Беларусы згуляюць з андорцамі ў кваліфікацыі моладзевага ЧЕ

Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) правядуць сёння чарговы паядынак адборавага турніру чэмпіянату Еўропы 2025 года. У сваім трэцім матчы кваліфікацыйнай групы G каманда Сяргея Ясінскага згуляе ў гасцях у аднагодкаў з Андоры. У першым туры адборавага турніру маладзёжнага Чэмпіяната Еўропы гэтыя супернікі ў армянскім Армавіры не выявілі пераможцу – нічыя 0:0. Акрамя таго, беларусы ў Афінах разышліся мірам з грэчаскімі аднагодкамі – 1:1. Перад выездам у Андору беларускія футбалісты разграмілі ў Барысаве расійскую „маладзёжку” з лікам 5:1. Хет-трык у гэтай сустрэчы аформіў форвард салігорскага „Шахцёра” Ягор Карпіцкі.

Чэлсі» абвясціў аб падпісанні Нкунку

«Чэлсі» афіцыйна аб’явіў аб трансферы нападніка «Лейпцыга» Крыстафера Нкунку. Сума трансферу склала 60 мільёнаў еўра. Француз падпісаў дамову на 6 гадоў. Нкунку прайшоў медагляд для трансферу ў лонданскую каманду яшчэ восенню мінулага года. Ён далучыцца да каманды 1 ліпеня. За «Лейпцыг» Крыстафер выступаў з 2019 года, яго набылі ў «ПСЖ» за 13 мільёнаў еўра. У бягучым сезоне на рахунку 25-гадовага форварда 23 галы і 9 асістаў у 36 матчах.

Французская паліцыя правяла ператрусы ў офісе аргкамітэта Алімпіяды-2024 у Парыжы

Раніцай французская паліцыя правяла ператрус у офісе аргкамітэта Алімпіяды-2024 у Парыжы. Прэс-сакратар аргкамітэта Джонатан Фірпа паведаміў CNN, што «паліцыянт праводзіць ператрус у штаб-кватэры аргкамітэта». Фінансавая пракуратура Францыі пацвердзіла, што ператрусы праводзяцца ў рамках двух папярэдніх расследаванняў, распачатых у 2017 і 2022 гадах.
У 2017 годзе антыкарупцыйнае падраздзяленне французскай паліцыі пачало расследаванне «незаконнага канфлікту інтарэсаў, крадзяжу дзяржаўных сродкаў, фаварытызму і ўтойвання фаварытызму ў дачыненні да некалькіх кантрактаў».

Другое расследаванне было распачата ў 2022 годзе другім спецыялізаваным фінансавым падраздзяленнем французскай паліцыі па факце «незаконнага канфлікту інтарэсаў, фаварытызму і ўтойвання фаварытызму ў некалькіх кантрактах».

Беларускае Радыё Рацыя