Літва робіць больш жорсткімі правілы транзіту тавараў праз Беларусь і РФ
Літоўская мытня вырашыла зрабіць больш жорсткім парадак грузавога транзіту тавараў праз тэрыторыю Беларусі і Расеі. Новыя абмежаванні набудуць сілу з 3 ліпеня.
Пад іх трапяць 57 груп тавараў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Гаворка ідзе найперш пра прадукцыю, якая выкарыстоўваецца „ў ваенных мэтах або для павелічэння магутнасцяў расійскай прамысловасці”. На яе з 3 ліпеня трэба будзе падаваць дэкларацыі вытворцы на экспарт і рээкспарт, а з 17 ліпеня — і на мытнях, якія дзейнічаюць у пунктах памежнага кантролю.
Таксама мытня пакідае за сабой права звязацца з кампетэнтнымі органамі краіны вытворцы тавару, калі ўзнікнуць сумневы ў сапраўднасці пададзеных дакументаў і правільнасці змешчанай у іх інфармацыі.