Саміт NATO ў Вільні будзе абараняць сістэма NASAMS
18 гадоў таму
На час саміту NATO ў Вільні 11-12 ліпеня Іспанія адправіць туды зенітна-ракетны комплекс NASAMS з вайсковай базы Ліелвардэ ў суседняй Латвіі.
„Гэты ўклад у абарону Віленскага саміту NATO дэманструе нашу надзейнасць, нашу сумяшчальнасць з іншымі сістэмамі NATO і нашу адданасць Паўночнаатлантычнаму альянсу”, — паведамляюць іспанскія Узброеныя сілы.
Іспанія разгарнула комплекс NASAMS у Латвіі ў чэрвені 2022 года.
NASAMS — перасоўны нарвежскі зенітны ракетны комплекс. Можа знішчаць беспілотнікі, балістычныя ракеты, верталёты, самалёты, крылатыя ракеты і іншыя цэлі. Комплекс адносіцца да сістэм супрацьпаветранай абароны малога і сярэдняга радыуса дзеяння.