Крысціна Рыхтэр: ПАРЕ прызнала права беларусаў у выгнанні на спецыфічныя ўмовы ў Еўропе
Ліквідаваць адміністрацыйныя і юрыдычныя перашкоды для беларусаў у выгнанні: Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 20-га чэрвеня прыняла рэзалюцыю па Беларусі.
Значэнне прынятай рэзалюцыі падкрэсліла дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр:
– Гэта вельмі спецыфічная група сутыкаецца з досведам міграцыі. Яны не падобна да таго, як ёсць з іншымі нацыянальнасцямі, з прадстаўнікамі іншых краін. Людзі знаходзячыся ў эміграцыі, яны ўцякаюць з гуманітарных прычын, часцей за ўсё яны непадрыхтаваныя да гэтага. Напрыклад, у іх зараз скончваюцца пашпарты і трэба нешта рабіць, каб жыць у Еўразвязе. Па-першае, адзначалася тое, што для беларусаў павінны быць спецыфічныя ўмовы, адказваючыя на іх спецыфічная патрэбы. Рада Еўропы прыняла рэзалюцыю, што для беларусаў павінны стварацца такія ўмовы.
Па словах Крысціны Рыхтэр, дзяржаўныя органы і зацікаўленыя арганізацыі асобных краін у Еўропе змогуць спасылацца на дадзеную рэзалюцыю ў справах спрыяння рэалізацыі правоў беларусаў на жыццё, працу і ахову здароўя.
Беларускае Радыё Рацыя