Анджэя Пачобута перавялі ў наваполацкую калонію
Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.
Працэс у Гарадзенскім абласным судзе у закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым журналісту і актывісту польскай нацыянальнай меншасці прысудзілі 8 гадоў калоніі.
Вярхоўны суд 26 траўня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. І пакінуў прысуд Пачобуту без змена, а скаргу — без задавальнення.
У наваполацкай калоніі адбываюць пакаранне многія палітвязні, сярод якіх Ігар Лосік, Андрэй Аляксандраў, Андрэй Кузнечык і Віктар Бабарыка (дзе ён зараз, невядома).