У беларусаў канфіскавалі 28 тысяч еўра на мяжы з Літвой
18 гадоў таму
У беларусаў канфіскавалі 28 тысяч еўра – грошы незаконна спрабавалі ўвезці ў Літву.
Беларусы ехалі ў Літву на машыне праз пункт пропуску «Райгардас». Грошы яны не дэкларавалі і не хавалі ад мытнага кантролю. У выніку 27 тысяч 38 еўра і 1145 долараў канфіскавалі. Распачатае дасудовае расследаванне па справе аб кантрабандзе наяўных грошай.
Нагадаем, без дэкларавання ў Літву можна ўвозіць да 10 тысяч еўра.