Саюзу Сібіракаў – 95 год
21-га чэрвеня ў Музеі памяці Сібіры прайшоў урачысты юбілейны сход Саюза Cібіракаў, які сёлета святкуе 95-годдзе з дня стварэння.
Урачыста адкрыў мерыпраемства намеснік Прэзідэнта Беластока Пшэмыслаў Тухлінскі:
– Гісторыя, звязаная з сібіракамі, гэта частка польскай гісторыі і яна аб’ядноўвае ўсіх палякаў у справе памяці і той удзячнасці за працу Саюза.
Кіраўнік навуковага аддзелу музея Марцін Звольскі падкрэсліў, што ў часы Народнай Польшчы Саюз не мог дзейнічаць адкрыта:
– Сібіракі – гэта людзі, якія зазналі вялікія крыўды з боку Савецкага Саюза. Гэта былі людзі, у якіх часта гінулі сем’і, якія зазналі шмат траўматычных здарэнняў. У афіцыйнай прапагандзе і афіцыйнай рыторыцы камуністычнай Польшчы Савецкі Саюз быў найлепшым сябрам палякаў. Нельга было казаць, што хтосьці пацярпеў з боку Савецкага Саюза, гэта было абсалютна немагчыма.
Сітуацыя змянілася толькі ў 1988 годзе, пра што і гутыралі ўдзельнікі ўрачыстага сходу ў Беластоку з нагоды юбілею. Галоўныя ж юбілейныя ўрачыстасьці запланаваныя на канец чэрвеня ў Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя