Якая будучыня ў адукацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы?
Важнасць захавання беларускамоўных ліцэяў на Падляшшы падкрэсліў дэпутат Яўген Чыкавін, які прысутнічаў 13-га чэрвеня на паседжанні Камісіі па справах нацыянальных і этнічных меншасцей Сойма і прывёў прыклад славацкіх калег, прысутных на паседжанні адпаведна.
Кажа Яўген Чыквін:
-Гэта вялікая пагроза. Так выйшла, што на паседжанні Камісіі быў прадстаўнік славацкай меншасці. Па тым як ён пачуў тое, што сказалі нашыя прадстаўнікі, то ён сказаў, што шакаваны. Што дэжавю, бо яму прыпомнілася, як у 60-я гады быў ліцэй славацкі ў іх. І былі побач два польскія ліцэі. Але вельмі польскае асяроддзе дамагалася тады, каб у гэтым ліцэі быў і польскі клас. Цягнулася гэта 11 гадоў і скончылася гэта тым, што няма славацкага ліцэю.
Па словах Яўгена Чыквіна, па факце паседжання Камісіі рыхтуецца адпаведны зварот да Прэм’ер-міністра Рэспублікі Польшча. Важнае значэнне пры гэтым адыграюць і подпісы пад петыцыяй у абарону адукацыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Спасылку на петыцыю можна адкрыць праз сайт Беларускага Радыё Рацыя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з відэапаседжання Камісіі ў Сойме