Яўген Чыквін: Этнічным беларусам на Падляшшы не хапае згуртаванасці



Падляшскае ваяводства прымае намесніка старшыні Камісіі па грамадзянскіх свабодах, справядлівасці і ўнутраных справах Еўрапарламента Анджэя Галіцкага. Цягам дня адбываецца шэраг важных сустрэч высокага прадстаўніка і прадстаўнікоў этнічных беларусаў на Падляшшы.

Мы пагутыралі з падляшскім дэпутатам і рэдактарам часопіса «Праваслаўны агляд» Яўгенам Чыквіным пра тое, якія пытанні найбольш важныя для захавання этнічных беларусаў у Польшчы, наколькі Еўропа можа садзенічаць для прасоўвання інтарэсаў беларусаў у трэціх краінах, наколькі згуртаваныя паміж сабою этнічныя беларусы і які шанец можа даць ім новапрыбыўшая беларуская дыяспара ў выгнанні.

-Вельмі важна, каб яны ўключыліся ў тыя праблемы, якія мы, як беларусы, тут маем на Падляшшы. Іх нямала. Галоўнае – гэта працэсы дэпапуляцыі, міграцыі, тое, што вымірае наша частка прыгранічнага рэгіёна. Закрыццё граніц і іншае гэтаму спрыяе. Гэта павінна быць праблемай для польскага ўрада. Ёсць і вельмі актуальныя праблемы, я маю на ўвазе тое, што цяпер узнікла праблема з беларускімі ліцэямі ў Бельску і Гайнаўцы. На пасяджэнні камісіі ў мінулы аўторак 13 чэрвеня быў дырэктар Гайнаўскага ліцэя Ігар Лукашук, быў Анатоль Вап і прадстаўніца Рады бацькоў. Яны вельмі кампетэнтна аднесліся да гэтай справы. Нам трэба думаць, чаму зараз гэта адбываецца. Мы пастараемся звярнуцца адмыслова да прэм’ера ў гэтай справе. Для мяне гэта не зразумела і мы павінны гэта выказаць.

РР: Зараз людзі вымушана пакідаюць Беларусь, прыязджаюць сюды на Падляшша. Як Вы бачыце, наколькі розныя мы, ці мы аднолькавыя, ці супрацоўнічаеце вы з дыяспарай? І як Вы бачыце будучыню тут?

Яўген Чыквін: Трэба супрацоўнічаць. Гэта шанец, наша моладзь паланізуецца, з’язджае. Праблема вялікая з мовай. Дыяспара, я лічу, гэта шанец для нас. Бо прыязджаюць людзі адукаваныя. Зразумела, трэба супрацоўнічаць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя