Тысячам беларусаў у Польшчы давядзецца легалізавацца паўторна — у іх усяго месяц



Спецыяльныя палажэнні польскага заканадаўства, якія дзейнічалі ў перыяд пандэміі, аўтаматычна прадаўжалі тэрмін дзеяння шэрагу нацыянальных дакументаў, у тым ліку якія даюць замежнікам права на знаходжанне — дазволаў на жыхарства і віз.

«У замежнікаў, у тым ліку ў грамадзян Беларусі, з пачатку ліпеня будзе толькі 30 дзён, каб легалізаваць сваё знаходжанне, калі яны знаходзіліся на падставе падоўжаных дакументаў», — патлумачыла на брыфінгу дырэктар дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская, піша «Позірк».

Для грамадзян Беларусі застаюцца актуальнымі два спосабы легалізацыі ў краіне: атрыманне карты побыту і хадайніцтва аб прадастаўленні міжнароднай абароны. Атрымаць на тэрыторыі Польшчы нацыянальную візу па гуманітарных падставах немагчыма з пачатку красавіка.