Галявая перадача Протаса дапамагла «Хершы» выйграць Кубак Колдэра
У сёмым матчы фінальнай серыі Кубка Колдэра «Хершы» Аляксея Протаса ў авертайме вырвалі перамогу ў «Каачэлы» 3:2 і заваявалі тытул. Беларускі нападнік вызначыўся асістам падчас другога ўзяцця брамкі.
-
Фота: nhl.com
Такім чынам, Протас перапыніў 7-матчавую серыю без выніковых дзеянняў. Усяго ў гэтым розыгрышы Кубку Колдэра ў Аляксея 13 (5+8) ачкоў у 20 сустрэчах. У авертайме пераможную шайбу закінуў Майк Векіёне на 17-й хвіліне. Для «Хёршы» гэта 13-ты Кубак Колдэра ў клубнай гісторыі.
Менскае «Дынама» хоча арандаваць у маскоўскага «Тарпеда» Эркінава
Менскае «Дынама» зацікаўлена ў арэндзе 22-гадовага ўзбецкага паўабаронцы маскоўскага «Тарпеда» Хажымата Эркінава.
Як паведамляе championat.com, на футбаліста таксама прэтэндуюць «Пахтакор» і «Наўбахор». У сезоне-2022/2023 РПЛ Эркінаў правёў за «Тарпеда» 20 матчаў і мае адну галявую перадачу. Інтэрнэт-партал Transfermarkt ацэньвае Эркінава ў 500 тысяч еўра. Па выніках мінулага сезона маскоўскае «Тарпеда» вылецела з РПЛ.
«Ювентус» выкупіў у «Марсэля» Міліка
«Ювентус» скарыстаўся правам выкупу польскага форварда «Марсэля» Аркадзіюша Міліка. Па інфармацыі RMC Sport, кантракт з 29-гадовым палякам разлічаны да 30 чэрвеня 2026 года. Таксама крыніца раскрыла фінансавыя ўмовы здзелкі. Італьянскі клуб заплаціць французскаму 6 мільёнаў 300 тысяч еўра. Гэтая сума будзе выплачвацца цягам трох гадоў. Таксама прадугледжаны бонусы ў памеры 1 мільён 100 тысяч еўра, аднак умовы іх выплаты не называюцца. За сезон арэнды ў «Юве» Мілік забіў 9 галоў і зрабіў 1 асіст у 39 матчах.
Месі дэбютуе за «Інтэр Маямі» 22 ліпеня
Прэзідэнт «Інтэра» Маямі Хорхе Мас паведаміў, што пачатковец каманды Ліянэль Месі дэбютуе 22 ліпеня. «Мы ўжо заключылі кантракт на павелічэнне колькасці месцаў у кутах стадыёна, і ёмістасць павінна вырасці на 3 тысячы, прыкладна да 22 тысяч. Рыхтуемся выканаць гэтыя работы ў найбліжэйшыя чатыры тыдні. На кожнай гульні будзе аншлаг. Попыт на квіткі ў 10 разоў перавысіў той аб’ём, які можам прапанаваць у якасці абанемента», – заявіў Мас. 21 ліпеня «Інтэр» Маямі правядзе матч супраць «Крус Асуль» у рамках Кубка ліг.
Беларускае Радыё Рацыя
