Святлана Ціханоўская да 1 жніўня ўзгодніць кандыдатуры прадстаўнікоў кабінета



Святлана Ціханоўская, да 1 жніўня правядзе слуханні ў Каардынацыйнай радзе, дзе заслухае справаздачы і ўзгадніць кандыдатуры прадстаўнікоў кабінета. Адпаведнае рашэнне было апублікавана ў тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца, што прадстаўнікам кабінета трэба ў тэрмін да 20 ліпеня 2023 года падрыхтаваць да разгляду Каардынацыйнай радай справаздачы па выніках іх працы з моманту прызначэння на пасады.

Сярод прадстаўнікоў кабінета згадваюцца усе шасцёра чальцоў кабінета, справаздачы якіх чакаюцца да разгляду: Аляксандр Азараў, прадстаўнік па аднаўленні правапарадку, Вольга Гарбунова, прадстаўніца па сацыяльных пытаннях, Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік па замежных справах, Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні, Павел Латушка, прадстаўнік па транзіце ўлады, Валерый Сахашчык, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы.