ПАРЭ рэкамендуе МАК не дапускаць беларускіх і расейскіх атлетаў на Алімпіяду



Парламенцкая асамблея Рады Еўропы рэкамендуе Міжнароднаму алімпійскаму камітэту не дапускаць беларускіх і расейскіх атлетаў на Алімпіяду і Паралімпіяду ў Парыжы нават пад нейтральным сцягам. Рэзалюцыя атрымала 71 голас „за” і 4 „супраць”.

Асамблея лічыць, што ўдзел спартсменаў з Беларусі і Расеі ў цяперашніх умовах неймаверны, бо будзе выкарыстаны як інструмент прапаганды і дэ-факта зробіць немагчымым удзел іншых спартсменаў, у тым ліку ўкраінскіх.

Пытанне пра ўдзел беларускіх і расейскіх спартсменаў у Алімпіядзе 2024 года пакуль канчаткова не вырашана. Напярэдадні на выканкаме МАК прэзідэнт камітэта Томас Бах абураўся не толькі пазіцыяй Расеі, але і Украіны. Паводле яго слоў, Міжнародны алімпійскі камітэт з першага дня асуджае вайну і дзеянні ўладаў РФ і РБ.