Павел Латушка: Трэба ствараць альтэрнатыву



Беларускі палітык Павел Латушка не выключае, што падчас чарговай выбарчай кампаніі з’явяцца спойлеры, якія ў Беларусі будуць выступаць ад імя дэмакратычнай супольнасці. На 25 лютага ў 2024-ым годзе запланаваныя выбары ў парламент і мясцовыя саветы.

Што тут можа прапанаваць апазіцыя? Ствараць альтэрнатыву, органы якім будуць давяраць беларусы ў замежжы. Заўважае намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

– Выбарамі гэта назваць нельга па прычыне таго, што на сённяшні дзень легальнай, легітымнай улады, на тэрыторыі Беларусі няма. Ні Лукашэнка, ні яго кішэнны парламент, не маюць права прызначаць ніякіх выбараў у Беларусі, бо яны не з’яўляюцца легальнымі, легітымнымі, прызнанымі органамі ўлады. Зразумела, што функцыянальна яны існуюць у Беларусі – гэта рэчаіснасць, мы лічымся з гэтым. Але гэта не азначае, што яны могуць ствараць нейкія легітымныя інстытуты, тым больш агалошваць нейкія кампаніі.

Выбараў пры Лукашэнку ў Беларусі – няма. І на гэтым настойваюць прадстаўнікі беларускай апазіцыі ў выгнанні. Таму ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях, якія арганізоўваюць чыноўнікі пад кіраўніцам Аляксандра Лукашэнкі – значыць яго падтрымліваць, адзначае Павел Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя