Мінюст зарэгістраваў партыю Гайдукевіча



Мінюст зарэгістраваў Ліберальна-дэмакратычную партыю дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча. Міністр юстыцыі выдаў пасведчанне з нумарам 2.

Алег Гайдукевіч атрымаў пасведчанне пра рэгістрацыю / facebook.com

Першае раней атрымала новаствораная партыя „Белая Русь”.

Гайдукевіч піша ў Facebook, што ўзгоднена новая назва партыі — ЛДПБ. З просьбай „аб дазволе выкарыстаць у назве Беларусь” ён звяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі, і той дазволіў.

Партыя Алега Гайдукевіча — праўладная. Яе кіраўнік — былы міліцыянер, вядомы прапагандыст. Напярэдадні за „падпал дома Гайдукевіча” вынеслі прысуды вялікай групе беларускіх патрыётаў.

Прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі неаднаразова заяўлялі, што пасля перарэгістрацыі ў Беларусі застануцца 3-4 „лаяльныя” яму палітычныя партыі. Апазіцыйныя партыі не маюць шанцаў на рэгістрацыю. Нядаўна Беларускай партыі „Зялёныя” Мінюст прапанаваў… самаліквідавацца.