У Слоніме збіраюць подпісы супраць дэкрэту пра дармаедства



Сябры Слонімскай грамадскай ініцыятывы „Народны кантроль” збіраюць подпісы супраць дэкрэту пра дармаедства.

подпісы-3

Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і актывіст грамадскай ініцыятывы „Народны кантроль” Івана Бядко адзначае, што подпісы збіраюцца ў першую чаргу за стварэнне працоўных месцаў з годнымі заробкамі:

– Па-першае, трэба стварыць працоўныя месцы для народа, а потым ужо прымаць нейкія дэкрэты пра дармаедаў. Так атрымліваецца, што працоўных месцаў няма, усюды скарачаюцца гэтыя працоўныя месцы – па ўсёй Беларусі, не толькі ў Слоніме, лішніх людзей звальняюць. А што ім прапанаваць? А тыя, хто працаваў у Расеі, цяпер куды дзявацца будуць?

Актывісты збіраюцца сабраць каля паўсотні подпісаў, якія накіруюць раённым і абласным ўладам, а таксама ў адміністрацыю прэзідэнта. Збор подпісаў будзе працягвацца да сярэдзіны траўня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота krynica.info