Прыгожын заявіў, што разварочвае свае калоны



«ПВК «Вагнер» хацелі расфармаваць, мы выйшлі 23 чэрвеня на Марш справядлівасці. За суткі мы не дайшлі 200 кіламетраў да Масквы. За гэты час мы не пралілі ніводнай кроплі крыві нашых байцоў. Цяпер наступіў момант, калі кроў можа праліцца.

Разумеючы ўсю адказнасць за тое, што будзе праліта руская кроў з аднаго з бакоў — мы разварочваем свае калоны і адыходзім у зваротным кірунку ў палявыя лагеры згодна з планам», — заявіў Прыгожын у запісаным аўдыяпаведамленні.

***

Прэс-служба Лукашэнкі: Прыгожын прыняў прапанову аб спыненні руху вагнераўцаў.

Прэс-служба самаабвешчанага прэзідэнта выступіла з заявай. Там гаворыцца пра тое, што «главы государств договорились о совместных действиях»:

«Пришли к договоренностям о недопустимости развязывания кровавой бойни на территории России. Евгений Пригожин принял предложение Президента Беларуси Александра Лукашенко об остановке движения вооруженных лиц компании Вагнер на территории России и дальнейших шагах по деэскалации напряжения.

На данный момент на столе – абсолютно выгодный и приемлемый вариант развязки ситуации, с гарантиями безопасности для бойцов ЧВК Вагнер».

***

МА РФ здымае войскі з перадавой па многіх кірунках і адпраўляе ў Маскву, – пішуць расейскія ваенкары.

Пры гэтым СМІ пішуць, што частка падраздзяленняў здымаюцца самы з пазіцый і едуць на падтрымку ПВК Вагнер.

Тым часам пад кантролем Вагнера ўжо амаль 5 тысяч кв. кіламетраў РФ – піша DeepState.

***

Вагнераўцы прарвалі загароды на дарозе да Масквы.

Губернатар Ліпецкай вобласці Ігар Артамонаў пацвердзіў, што па тэрыторыі рэгіёна перасоўваецца тэхніка ПВК «Вагнер». Да Масквы вагнераўцам засталося каля 300 кіламетраў.

***

Пасля пачатку мецяжу ў гарадах Расіі сталі прыбіраць банеры, якія заклікаюць стаць наймітам ЧВК Вагнера. Санкт-Пецярбург, 24 чэрвеня 2023 года

***

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса выпусціў свой зварот:

«Я заклікаю ўсіх прыхільнікаў РДК да актыўных дзеянняў! Ва ўсіх нас з’явіўся ўнікальны шанец вызначыць свой лёс і лёс нашай Радзімы!».

***

На час антытэрарыстычнай аперацыі ў сувязі з пагрозай захопу Масквы ПВК „Вагнер”, органы дзяржаўнага кіравання Расейскай Федэрацыі могуць перавесці ў Санкт-Пецярбург. Частка высокапастаўленых чыноўнікаў ужо там, – расейскія СМІ.

* * *

„Пуцін працуе ў Крамлі”, – Пяскоў абвяргае інфармацыю, што Пуціна эвакуявалі на Валдай.

* * *

Прэзідэнцкі верталёт Пуціна праляцеў над тэрыторыяй Маскоўскай вобласці, меркавана, у бок Валдая.

* * *

„Паводле папярэдніх дадзеных, ПВК „Вагнер” ужо ў Ліпецкай вобласці РФ: Масква ўсё бліжэй”, — Ганчарэнка.

* * *

„Сіл, кінутых на абарону Масквы, не хопіць спыніць „вагнераў”. У ЧВК здаюцца часткамі, проста пераходзяць пад іх кантроль”, – расейскія ваенкары са спасылкай на крыніцы.

Узброеныя сілы РФ абсталёўваюць пасты ДПС для абароны Маскоўскай вобласці.

Вагнераўцы збілі яшчэ адзін верталёт Мінабароны РФ.

Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да расейцаў.

Ён заклікаў усіх згуртавацца: „Гэта бітва, калі вырашаецца лёс нашага народа, патрабуе адзінства ўсіх нашых сіл”.

Пуцін параўнаў гэты выступ з падзеямі 1917 года. „Піхаюць краіну да анархіі і капітуляцыі”, – сказаў ён. Мяцеж Прыгожына Пуцін назваў „адступніцтвам”, „ударам у спіну”, „здрадай”.

„Непамерныя амбіцыі і асабістыя інтарэсы прывялі да здрады”, – заявіў прэзідэнт Расеі.

Ён дадаў, што дзеянні рэжыму ў адказ будуць жорсткія і што асобы, датычныя да мяцяжу, будуць пакараныя, бо „Узброеныя сілы і іншыя дзяржаўныя органы атрымалі загады”.

Узброеныя сілы РФ атрымалі загад нейтралізаваць арганізатараў узброенага паўстання.

180 расейскіх вайскоўцаў узброеных сіл РФ здаліся ў палон Вагнеру. Памежны Бугаёўка.

У Варонежскай вобласці калоны Вагнера рухаюцца ў напрамку Масквы. Не дапамагла і барыкада ў выглядзе аўтобусаў. АМАП не перашкаджае праезду калоны „Вагнера”.

„Гэта не спектакль, а рэальны канфлікт”, — Кірыл Буданаў пра апошнія падзеі ў Расеі. Для спынення магчымых тэрактаў на тэрыторыі Масквы і Маскоўскай вобласці ўведзены рэжым антытэрарыстычнай аперацыі, паведамляе РНБА РФ.

Вагнераўцы знішчылі тры верталёты Мінабароны РФ.

* * *

Мінабароны РФ апублікавала зварот да ПВК „Вагнер”. Таксама ў Варонежскай вобласці ўведзены рэжым антытэратыстычнай аперацыі.

* * *

„Усе ваенныя аб’екты Растова пад кантролем, у тым ліку аэрадром. Вагнер ніяк не перашкаджае ваяваць з Украінай”, – Яўгеній Прыгожын.

* * *

Найважнейшыя аб’екты Масквы ўзятыя пад узмоцненую ахову, меры бяспекі ў сталіцы ўзмоцненыя — ТАСС.

Калоны вагнераўцаў з Луганскай вобласці Украіны ўехалі на тэрыторыю Растоўскай вобласці Расеі.

«Калона музыкантаў [мянушка вагнераўцаў] едзе праз КПП Навашахцінск, працягласць калоны каля 50 км. На КПП Валошына такая ж сітуацыя, толькі калона 80 км, і працягваюць ехаць.
Вайсковая паліцыя і памежнікі не перашкаджаюць», паведамляе расейскі ваенкар @dontstopwar.

***

Расейскі генерал Суравікін, вядомы як „мяснік Алепа”, звярнуўся да камандзіраў і байцоў ПВК «Вагнер» з заклікам спыніцца. „Неабходна падпарадкавацца волі і загаду прэзідэнта РФ. …Спыніць калоны і вярнуць іх у ППД».

Раней з’явіліся паведамленні, што калоны тэхнікі ПВК «Вагнер» рухаюцца ў кірунку Растова-на-Доне, горада з мільённым насельніцтвам каля мяжы з Украінай.

***

Генеральная пракуратура Расеі заявіла, што крымінальная справа супраць Яўгена Прыгожына заведзеная «законна і абгрунтавана».

У Расеі магчыма адбываецца спроба ваеннага перавароту. ФСБ завяло супраць Прыгожына крымінальную справу аб узброеным мяцяжы.

«У сувязі з заявамі ФСБ Расіі ўзбуджаная крымінальная справа па факце прызыву да ўзброенага мяцяжу. Патрабуем неадкладна спыніць супрацьпраўныя дзеянні», — паведаміў Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі.

Расейскі Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт заявіў, што сцвярджэнні, якія распаўсюджваюцца ад імя Яўгена Прыгожына, не маюць пад сабой ніякіх падстаў.

Па трывозе паднятыя маскоўскае ФСБ і маскоўскі вайсковы гарнізон — Бі-бі-сі

Паводле звестак крыніцы выдання з вайсковых колаў, на трасе «Дон» (гэта дарога Масква — Варонеж — Растоў-на-Доне) ФСБ пры падтрымцы САХР (спецыяльных атрадаў хуткага рэагавання войскаў Нацгвардыі) выстаўляюць блокпасты. Тым, хто на іх дзяжурыць, аддаецца загад адкрываць агонь «у выпадку ўзнікнення пагрозы». Тэхніка пры гэтым у рэжыме гатовасці, але загаду аб яе высоўванні часці пакуль не атрымлівалі.

Крыніцы растоўскага выдання 161.ru пацвярджаюць інфармацыю «Базы» аб аб’яўленні плана «Крэпасць» у Растоўскай вобласці

Выданне таксама публікуе фатаграфіі бранятэхнікі на вуліцах Растова-на-Доне.