Праблемы з вадой на Гомельшчыне
Сёлета жыхары Гомельшчыны могуць адчуць праблемы з вадой. Ужо цяпер ў калодзежах вяскоўцаў, якія жывуць каля абласнога цэнтру, практычна няма вады.
Паводле гомельца Віктара Казлова, некаторыя людзі сталі дастаўляць пітную ваду з горада:
– Два гады запар не было снегу зімой, не было разліву. Калі ў мінулым годзе вада яшчэ трымалася на адно кола ў калодзежах глыбіней дзесьці 9 метраў – на метр. Зараз у калодзежы вады амаль па дужку вядра. У майго сябра ў Клёнках скважына, дык ён ужо з мінулага году ваду возіць з Гомеля – набірае бідоны і возіць. У яго скважына на 9 метраў у пойме ракі Сож, а вады няма.
Узровень вады ў рэках Гомельшчыны таксама ніжэй за паказнікі, якія былі ў папярэднія гады.
Эколагі звязваюць прычыны малаводдзя з практычна бясснежнай і анамальна цёплай зімой.
Беларускае Радыё Рацыя