Камандзір Палку Каліноўскага „Кіт” звярнуўся да беларусаў
Зварот Палку Каліноўскага да беларускага народа.
“Спрыяльныя ўмовы для знішчэння дыктатуры няўхільна набліжаюцца. Гэта пачатак канца вялікай тыраніі. Я звяртаюся да ўсіх беларускіх вайскоўцаў: не ўдзельнічайце ва ўнутраным канфлікце Расеі. Гэтая грамадзянская вайна нас не датычыцца.
Для беларусаў важна іншае: набліжаецца час, калі перад вамі паўстане выбар – выканаць злачынны загад ці выканаць прысягу, якую вы далі на вернасць беларускаму народу.
Мы маем на тэрыторыі Беларусі жалезны рэзерв, які ўключае дзейных ваенных, ваенных запасу і проста грамадзян, якія гатовы дзейнічаць і вызваляць Беларусь ад дыктатуры і акупацыі. Нам будуць патрэбны людзі для рашучых дзеянняў.
Рыхтуйцеся для ўступлення да атрадаў самаабароны. Кожны горад, кожны квартал, кожная вуліца: будзьце гатовы для кантролю сваёй тэрыторыі і падтрымкі парадку. Ваенныя, рэзервісты, беларусы, чакайце нашага сігналу. Час свабоды набліжаецца”.