Да беларусаў звярнулася Святлана Ціханоўская
«Пуцін можа ўцягнуць беларускіх вайскоўцаў у канфлікт, і ён можа стаць нашым», – кажа Святлана Ціханоўская, адзначаючы, што беларусы павінны бараніць сваю краіну, а не так званых саюзнікаў.
«Мы павінны быць гатовыя да любога сцэнара», – зазначае Святлана Ціханоўская. Звяртаючыся да вайскоўцаў, яна кажа, што цяпер найлепшы шанец выгнаць расейскіх вайскоўцаў з нашай краіны.
Таксама Святлана Ціханоўская расказала пра новы аператыўна-сітуацыйны штаб, кіраўніком якога прызначаны Валер Сахашчык.
Кабінет заклікае ўсе беларускія дэмакратычныя арганізацыі і беларускіх добраахвотнікаў розных падраздзяленняў, якія ваююць ва Украіне, далучыцца да штаба для выпрацоўкі сумеснага плана дзеянняў і абароны суверэнітэта Беларусі.